Беларусы сталі менш курыць

20 ноября 2013
Паводле дадзеных сацыялагічнага апытання, 30 % беларусаў кураць. Але гэты паказчык у параўнанні з мінулым годам зменшыўся. Дарэчы, мужчын, ахвочых зацягнуцца цыгарэтай амаль на трэць больш, чым жанчын. Яшчэ адна невырашальная праблема - пасіўнае курэнне. Вымушанае ўдыханне дыму раўнасільна выкурванню некалькіх цыгарэт.

Тыдзень супраць тытуню працягнецца ў сталіцы да 24 лістапада. Падчас антытытунёвай акцыі праводзяцца семінары, круглыя сталы і віктарыны. Кансультацыю ж і дапамогу ў пазбаўленні ад згубнай звычкі можна атрымаць ва ўсіх установах аховы здароўя Мінска.