Кандыдатуры на асноўныя пасады ўжо накіраваныя на разгляд абранага Прэзідэнта ЗША

10 ноября 2016

Хто зойме ключавыя пасады ў новай адміністрацыі ЗША? Гэта галоўнае пытанне на сёння для Штатаў. Амерыканскія СМІ выказваюць свае здагадкі. Паводле звестак CNN, кандыдатуры на асноўныя пасады ўжо накіраваныя на разгляд абранага прэзідэнта. Пасаду генеральнага пракурора можа заняць губернатар штата Нью-Джэрсі Крыс Крысці, кіраўніком Дэярждэпа аналітыкі бачаць экс-спікера Палаты прадстаўнікоў Ньюта Гінгрыча. Ён, дарэчы, балатаваўся на пасаду прэзідэнта 4 гады таму. Таксама мяркуецца, што ў каманду Трампа ўвойдзе былы мэр Нью-Ёрка Рудольф Джуліяні. Нагадаем, у якасці кандыдата ў віцэ-прэзідэнты ў гонцы з Дональдам Трампам удзельнічаў Майкл Пенс - губернатар Индыяны.

Фармальна абранне новага кіраўніка Белага дома будзе пацверджанае 19 снежня на калегіі выбаршчыкаў. Яшчэ праз месяц адбудзецца інаўгурацыя 45-га Прэзідэнта ЗША. А ў гэтыя хвіліны Дональд Трамп сустракаецца з Баракам Абамай. Пры гэтым гутарка адыходзячага лідара з абраным праходзіць на фоне пратэстаў праціўнікаў Трампа. Дэманстрацыі ахапілі шэраг буйных гарадоў. У Каліфорніі і Арэгоне акцыі перараслі ў пагромы і сутыкненні з паліцыяй. У Нью-Ёрку вартавыя парадку затрымалі каля 30 маніфестантаў - іх абвінавачваюць у хуліганстве.