Каліфорнію аб'явілі зонай стыхійнага бедства

13 ноября 2018

За суткі плошча лясных пажараў павялічылася ўдвая. Гарыць больш за 80 000 гектараў. Полымя ахапіла некалькі раёнаў ля папулярнага курорта Малібу. А ў самім горадзе знішчае шыкоўныя вілы галівудскіх зорак. Загінуўшых ужо 44. 220 чалавек дагэтуль шукаюць. Пры гэтым эколагі ўпэўненыя, што горшы перыяд для пажараў яшчэ наперадзе.