Украінскія эколагі б'юць трывогу

10 июня 2015

Украінскія эколагі б'юць трывогу ў сувязі з пажарам на нафтабазе ў Кіеўскай вобласці. Агонь не ўдаецца патушыць ужо другія суткі. Канцэнтрацыя дапушчальных значэнняў шкодных рэчываў у паветры вырасла ў некалькі разоў. Прадукты гарэння дайшлі да Кіева. Раніцай на тэрыторыі нафтабазы прагрымеў чарговы выбух. Агнём абхопленыя тры рэзервуары з палівам. Пажарныя асцерагаюцца, што сітуацыя можа яшчэ больш ускладніцца з-за блізкасці цыстэрн з палівам на чыгуначных пуцях, што прымыкаюць да нафтабазы. Паводле апошніх звестак МУС, у выніку надзвычайнага здарэння загінулі 4 чалавекі, 12 пацярпелі і 10 чалавек з апёкамі знаходзяцца ў бальніцах. Асноўнай версіяй узгарання лічыцца парушэнне тэхнікі бяспекі.