Кабінет Міністраў Японіі адобрыў законапраект, які дазволіць імператару адрачыся ад трона

20 мая 2017

Кабінет Міністраў Японіі адобрыў законапраект, які дазволіць імператару Акіхіта адрачыся ад трона, што адбудзецца ўпершыню амаль за два стагоддзі. Зараз законапраект будзе накіраваны ў парламент. Дакумент быў распрацаваны для 83-гадовага імператара, які ў жніўні мінулага года выказаў жаданне адысці ад спраў праз старэчы ўзрост. Пераемнікам яго стане 57-гадовы спадчынны прынц Нарухіта. Далейшага адрачэння імператараў ад прастола пры жыцці законапраект не прадугледжвае. Паводле дзеючага заканадаўства, яны знаходзяцца на троне пажыццёва.