Дызель-цягнік сутыкнуўся з машынай хуткай дапамогі

15 февраля 2016

У Чэрыкаўскім раёне на пераездзе Верамейкі адбылося сутыкненне дызель-цягніка з машынай хуткай дапамогі. Вадзіцель УАЗа не справіўся з кіраваннем (увечары ішоў моцны снег), машына збіла некалькі слупкоў агароджы і вылецела на рэйкі. Пасажырам хуткай, у тым ліку фельчару, удалося выбрацца з салона. А вось прадухіліць сутыкненне з цягніком не ўдалося. На шчасце, падчас ДТЗ ніхто не пацярпеў. Рух на месцы аварыі быў прыпынены каля паўгадзіны. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.