Вынікі выбараў у Еўрапарламент сёння абмяркуюць на экстранным саміце Еўрапейскага саюза

28 мая 2019

Вынікі галасавання,  якое праводзілася ў 28-мі краінах ЕС,   аб’явілі  напярэдадні.  Дзве асноўныя палітычныя сілы - Еўрапейская народная партыя і Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў - хоць і захавалі першае і другое месцы па ліку мандатаў у Еўрапарламенце, аднак  страцілі сумарную большасць. Яны больш не змогуць прымаць рашэнні, не заручыўшыся падтрымкай іншых палітычных сіл.  Вынікі гэтых выбараў пацвердзілі  партыі, якія называюць папулісцкімі і якія зараз набіраюць  папулярнасць.  Адзначым,  выбары ў Еўрапарламент прайшлі пры самай высокай яўцы выбаршчыкаў за апошнія 20 гадоў.