Іракскія сілавікі прадухілілі тэракт

12 мая 2018

Іракскія сілавікі прадухілілі тэракт на адным з выбарчых участкаў у правінцыі Дыяла. Сёння ў Іраку праходзяць парламенцкія выбары - першыя за апошнія чатыры гады. У камітэце па бяспецы паведамляюць, што на радыкалах былі паясы смяротнікаў. Выбух атрымалася прадухіліць за некалькі гадзін да пачатку галасавання. Дарэчы, выбары ў краіне праходзяць ва ўмовах узмоцненых мер бяспекі. Улады закрылі аэрапорт і памежныя пункты, у горадзе абмежаваны рух транспарту. Усяго ў гонцы за крэслы парламентарыяў удзельнічаюць звыш 7 тысяч кандыдатаў. Яны прэтэндуюць на 329 дэпутацкіх месцаў.