Рыхтуюцца да сустрэчы Новага года Еўропа і ЗША

31 декабря 2016

Усюды ўзмацняюць меры бяспекі. Толькі на Таймс-сквер выйдуць больш як 7 тысяч паліцэйскіх, супрацоўнікі падраздзяленняў паліцыі  хуткага рэагавання і контртэрарыстычнага. Акрамя таго, прадугледжаныя надгляд рэчаў і выкарыстанне службовых сабак для выяўлення выбухных прылад.
У Іспаніі ўсталююць загароды, для гэтых мэт могуць выкарыстаць патрульныя аўтамабілі. Германія і Вялікабрытанія накіруюць дадатковую колькасць праваахоўнікаў у месцах масавых гулянняў. У рэжыме павышанай гатоўнасці падчас святаў будуць працаваць спецслужбы і іншых еўрапейскі краін. У тым ліку - Італіі, Венгрыі і Аўстрыі.