Аднагадовая дзяўчынка цудам засталася жывая пасля абвальвання будынка ў Кеніі

3 мая 2016

Ратавальнікі знайшлі дзіця пад абломкамі сёння раніцай. Дзіця выжыла, знаходзячыся больш чым трое сутак без ежы і вады. У малой моцнае абязводжванне. Афіцыйная колькасць загінуўшых ад абвальвання жылога дома ў Кеніі дасягнула 21 чалавека, але гэтая лічба можа павялічыцца. З моманту трагедыі прайшло вельмі шмат часу і шанцы знайсці тых, хто выжыў, практычна роўныя нулю. Нагадаем, што сяміпавярховы будынак абваліўся ў мінулую пятніцу пасля таго, як у сталіцы Кеніі пачаліся моцныя дажджы.