Гучная перамога беларускіх фрыстайлістаў: чатыры медалі на юніёрскім чэмпіянаце свету

5 апреля 2019

Гучная перамога беларускага фрыстайлу: адразу чатыры медалі выйгралі нашы лыжныя акрабаты на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Італіі. Гэта лепшы вынік за ўсю гісторыю выступлення беларусаў на планетарных форумах. Чэмпіёнамі свету сталі Сняжана Драбянкова і Вячаслаў Цімерцаў, серабро ў Ігара Драбянкова, а бронза дасталася Яне Ярмашэвіч. Пры гэтым нашым спартсменам не перешкодзіў нават перанос спаборніцтваў з-за ўмоў надвор’я.

Поспех на чэмпіянаце свету не выпадковы, бо ў гэтым сезоне беларуская юніёрская каманда выйграла і Кубак нацый.