Кіраўнік французскага МУС цудам пазбег суда Лінча на Марцініцы

15 марта 2024

На Марцініцы на картэж кіраўніка МУС Францыі нечакана напалі ўдзельнікі тутэйшых пратэстаў, што перыядычна перарастаюць у сапраўдныя бунты. Улады хутка мабілізавалі спецназ, высокапастаўленага чыноўніка ўдалося абараніць, хаця яго машыну сур'ёзна пашкодзіў град камянёў.

На Марцініцы працягваецца грамадзянскі канфлікт, выкліканы сур'ёзнымі эканамічнымі праблемамі рэгіёна: на востраве высокае беспрацоўе, а бясконцыя кавідныя каранціны падкасілі турыстычную галіну.

У гэтым заморскім дэпартаменце таксама моцны сепаратызм, бо Марцініка застаецца адным з апошніх каланіяльных уладанняў Францыі. Парыж спрабуе збіць напал супрацьстаяння паліцэйскімі рэпрэсіямі, але актыўнасць незадаволеных рэгулярна праяўляецца ў пагромах, а таксама нападах на відных дзяржчыноўнікаў.