Германія перажывае эканамічны спад

15 января 2019

Летась рост эканомікі ў краіне стаў мінімальным за апошнія пяць гадоў. Спад, як паведамляецца, быў выкліканы агульным запаволеннем росту сусветнага попыту і гандлю, а таксама перабоямі ў аўтамабілебудаўнічым сектары. Нагадаем, з 2018 у краіне дзейнічаюць новыя правілы, якія датычацца аўтамабільных выхлапаў, і канцэрнам прыходзіцца падладжвацца пад гэтыя нормы.