Зборная Францыі - першы фіналіст чэмпіянату свету па футболе. Сёння згуляюць харваты і англічане

11 июля 2018

Учора трохкаляровыя абгулялі Бельгію. Адзіны мяч на 51-й хвіліне правёў абаронца Самюэль Умціці пасля розыгрышу вуглавога. Навешваў Антуан Грызман 1:0. Адзначым, французы выйгравалі мундыяль толькі аднойчы, роўна 20 гадоў таму, а ў 2006 годзе ўзялі серабро. Пасля чаго ў 2016 саступілі і ў фінале чэмпіянату Еўропы.

Сёння вызначыцца другі фіналіст. У Маскве сустрэнуцца зборныя Харватыі і Англіі. Гэта кадры з англійскага заапарка ў графстве Лестэршыр. Мясцовыя сурыкаты аказаліся сапраўднымі патрыётамі, яны не сумняваюцца ў перамозе родапачынальнікаў футбола.

Спецыялісты таксама бачаць фаварытамі супрацьстаяння англічан, лік асабістых сустрэч таксама на карысць брытанцаў. З сямі матчаў яны выйгралі ў "шашачных" чатыры, двойчы поспех быў на баку харватаў і зафіксаваная адна нічыя. На чыім баку будзе поспех, даведаемся з прамой трансляцыі на спартыўным канале, пачатак у 20:45 - за 15 хвілін да стартавага свістка. Нагадаем, агляды ўсіх сустрэч чэмпіянату свету глядзіце на Ютуб-канале "Беларусь 5" і ў групах АТН у сацыяльных сетках.