У сераду мільёны вернікаў адзначылі Раство

11 января 2015

У храмах праваслаўныя пачалі збірацца яшчэ напярэдадні вечарам. Са з'яўленнем на небе першай зоркі закончыўся 40-дзённы пост. А малітва напярэдадні аднаго з самых галоўных хрысціянскіх свят стала сімвалам духоўнага ачышчэння.

І без таго свята сакральнае, у наш час яно знаходзіць асаблівы сэнс. Раство прымушае нас убачыць у жыцці штосьці большае, чым палітыку, эканоміку, грошы і бясконцую пагоню за міражамі. Гэта цудоўная падстава ўспомніць, што ёсць такія вечныя каштоўнасці як міласэрнасць і спачуванне, узаемаразуменне і цярпенне.

Адным словам у гэтага тыдня, у якім хапала падзей у самых розных сферах, стрыжань атрымаўся з магутным духоўным пачаткам. Зрэшты, гэта, вядома, далёка не ўсё, што мы хочам распавесці вам сёння.