Фінальнае пленарнае пасяджэнне "шасцёркі" і Ірана праходзіць у Вене

14 июля 2015

Фінальнае пленарнае пасяджэнне "шасцёркі" і Ірана праходзіць у гэтыя хвіліны ў Вене. Па выніках плануецца вялікая прэс-канферэнцыя. Тэгеран і група міжнародных пасрэднікаў паспяхова завяршылі работу над усёабдымным пагадненнем па атаме. Над праектам дагавора эксперты працавалі ўсю мінулую ноч. Падрабязнасцяў здзелкі пакуль не паведамляецца. Перамовы па іранскім ядзерным дасье пачаліся ў 2004 годзе, пасля таго як заходнія краіны абвінавацілі ісламскую рэспубліку ў развіцці "сакрэтнай ваеннай ядзернай праграмы". Калі дамоўленасць насамрэч дасягнута, то Савет Бяспекі ААН ужо ў гэтым месяцы можа прыняць рэзалюцыю, якая адмяняе раней уведзеныя супраць Ірана санкцыі.