Facebook у Францыі пагражаюць штрафам на 150 тысяч еўра

11 февраля 2016

Прычын дзве. Першая - высветлілася, што звесткі карыстальнікаў рэгулярна адпраўляюцца ў ЗША. Другая - кіраўніцтва кампаніі сочыць нават за тымі юзерамі, у якіх няма ўласнага акаўнта ў сацсетцы. На гэта звярнула ўвагу французская Нацыянальная камісія па справах інфармацыйных тэхналогій і правах чалавека - найбуйнейшы з такіх рэгулятараў у Пятай рэспубліцы. Каб выправіць сітуацыю, кіраўніцтву Facebook далі тры месяцы.