Кубак Садружнасці ў Раўбічах, Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе і ўсё пра футбол - у рубрыцы "Матчбол"

5 сентября 2022

Мінчанін Ілья Івашка, як і яшчэ дзве ўраджэнкі нашай сталіцы Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка, дасягнулі поспеху на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе і згуляюць матчы за месца ў чвэрцьфінале. На гэтым тыдні пажадаем нашым тэнісістам поспеху, а ў рубрыцы "Матчбол" абмяркуем шмат цікавых спартыўных тэм.

У Раўбічах на наступным тыдні пройдзе другі этап Кубка Садружнасці, і ўсе аматары беларускага спорту будуць уважліва сачыць за поспехамі Дзінары Алімбекавай і Антона Смольскага. Пра біятлон будзем у найбліжэйшы час гаварыць шмат. А зараз пра іншыя віды спорту - там шмат цікавага. 

Салігорск

Напрыклад, у футболе. Салігорскі "Шахцёр" страчвае ачкі ў гульні з "Нёманам", нічыя - 2:2. І крыху абвастрае інтрыгу ў барацьбе за першую пазіцыю па выніках 20 тураў Вышэйшай лігі. Бо галоўныя праследавацелі - дамагліся перамог у мінулы ўікэнд.

Гомель 

У тым ліку і БАТЭ, які атрымаў перамогу ў гасцях з Гомелем, 1:0. Пераможны гол на рахунку Міліча.

Адзін са сваіх лепшых саставаў у суперлігаўскай гісторыі сабрала валейбольная "Мінчанка"  і гатова змагацца як мінімум за месца ў плэй-оф Адкрытага чэмпіянату Расіі, а той адзін з наймацнейшых на планеце. Сёння адбылася прэс-канферэнцыя, напярэдадні новага сезона, а наперадзе, акрамя Суперлігі, і Кубак Расіі - вось у ім стартаваць зусім хутка. Акрамя агучаных задач прэзентавалі і новую форму. Склад "Мінчанкі" ўзмацніла нападаючая зборнай і экс-гулец "Ленінградкі" Кацярына Сакольчык, якая вярнулася ў клуб, разам з якім дабіралася да фіналу Кубка ЕКВ. Раней з мінскім калектывам падпісала кантракт адна з найлепшых валейбалістак Беларусі ў 21-м стагоддзі Марына Тумас.

Пачаць усё з чыстага ліста і даць імпульс для новых здзяйсненняў - так вызначыў ідэю рэбрэндынгу старшыня каманды, якая раней называлася "Цмокі-Мінск", а зараз - "Мінск", Юрый Шакола. На базе спартыўнага комплексу "сталічных" адбылася прэзентацыя на наступны гульнявы сезон. Экс-"драконы" працягваюць гнуць сваю лінію, якую аднойчы заклала федэрацыя - узрошчваць кадры праз клуб і топ-чэмпіянат у нацыянальную каманду. Свой першы матч у рамках Адзінай лігі ВТБ мужчынская каманда правядзе ўжо 4 кастрычніка супраць пермскай "Пармы".

Харватыя

Гандбольны клуб "Веспрэм" з Венгрыі стаў уладальнікам інтэрнацыянальнай СЕХА-Лігі. Напярэдадні ў фінальным і захапляльным матчы камандзе, колеры якой абараняе беларускі правы крайні Мікіта Вайлупаў, удалося дабіцца перамогі ў "Заграба" з лікам - 32:30. У беларуса - 4 ачкі. "Веспрэм" выйграў трафей трэці раз запар і пяты раз у гісторыі.