На вясновых канікулах Мінскі заапарк прапаноўвае школьнікам наведаць квэст-падарожжа

29 марта 2024

У які сезон алень скідае рогі? Ці бывае ліса белай афарбоўкі? Знайсці адказы на гэтыя пытанні, а яшчэ адправіцца ў сапраўднае квэст-падарожжа на вясновых канікулах прапануе Мінскі заапарк. Падчас гульні юныя даследчыкі пройдуць па ўсёй тэрыторыі, у маршруце 14 прыпынкаў. Школьнікі змогуць пазнаёміцца з сем'ямі гадаванцаў заапарка, даведацца пра цікавыя факты з іх жыцця і зрабіць памятнае фота. У канцы інтэлектуальнага квіза самых актыўных чакаюць падарункі.

Інтэрактыўныя гульні, квэсты, фестывалі праводзяць у сталічным заапарку на працягу ўсяго года. Наведвальнікам прапануюць набыць ласункі для насельнікаў заапарка і пачаставаць імі жывёл. У сезон вясновых канікул групы школьнікаў чакаюць штодня да 17:00.