Facebook адзначае 10-гадовы юбілей

4 февраля 2014

10 гадоў на адным дыханні. Яшчэ зусім нядаўна ніхто з нас не ведаў, як ставіць лайкі, а на паведамленні ў электроннай пошце прынята было адказваць. Партал для зносін студэнтаў Гарварда Фейсбук змяніў уяўленні карыстальнікаў аб стылі зносін. На сённяшні дзень як мінімум раз за месяц найбуйнейшай сацыяльнай сеткай у свеце карыстаюцца больш як мільён чалавек. Па ўсім свеце развіваюцца сайты-клоны, якія прыносяць іх уладальнікам стабільны прыбытак. Праўда, эксперты гавораць, што моладзь паволі сыходзіць у Твітар і Інстаграм. Але ліхаманку па імені Фейсбук, заснаваную на абмене карыснай інфармацыяй, яшчэ ніхто не адмяняў.