Еўропа працягвае выходзіць з карантыну

7 мая 2020
Другі этап зняцця карантынных абмежаванняў узгаднілі ў Германіі. У краіне будуць адкрытыя ўсе магазіны пры ўмове выканання мер гігіены і кантролю патоку наведвальнікаў. Адновяцца заняткі масавым і прафесійным спортам на чыстым паветры. Неўзабаве трэніравацца пачнуць 36 футбольных клубаў першай і другой Бундэслігі.

Тым часам Борыс Джонсан разлічвае пачаць паслабленне карантыну з 11 мая. Паводле інфармацыі брытанскіх газет, змякчэнне пачнецца з таго, што брытанцам дазволяць неабмежавана выходзіць з дому, хадзіць на пікнікі і загараць у парках.

У Славакіі тым часам ужо працуюць магазіны  і гандлёвыя цэнтры.

А ў Сербіі адмянілі надзвычайнае становішча. Зараз у краіне перастаюць дзейнічаць каменданцкая гадзіна і забарона пакідаць дамы грамадзянам старэйшым за 65 гадоў.