Старажытны Будслаў 25-ы раз стаў цэнтрам хрысціянскіх паломніцтваў

4 июля 2015

Напярэдадні ў невялічкім па памерах, але вялікім па сваім духоўным значэнні мястэчку Мядзельшчыны адкрылася двухдзённае свята, прысвечанае ўшанаванню іконы Маці Божай Будслаўскай. Да ўрачыстасцяў сабраліся каля трох тысяч пілігрымак з розных куткоў не толькі Беларусі, але суседніх Расіі, Польшчы, Латвіі і Літвы. Большасць удзельнікаў прыйшлі да святыні пешшу. У Будславе вернікаў чакалі духоўныя канферэнцыі і набажэнствы, музычныя імпрэзы і кінапаказы.

Галоўнае ж, дзеля чаго паломнікі пераадольваюць тысячы кіламетраў, – пакланенне абразу Маці Божай Будслаўскай. Ікона, якой за 400 гадоў, у 90-ых афіцыйна каранаваная Ватыканам, што азначае прызнанне за ёй цудадзейных якасцяў. Святыня захоўваецца ў касцёле Узнясення Святой Дзевы Марыі. Шлях да Багародзічнага ліка вернікі праходзяць на каленях. Зрэшты, самым прыгожым момантам будслаўскага свята з’яўляецца начная працэсія, прысвечаная Маці Божай.