У сталіцы падвялі вынікі дзіцячага конкурсу "АрхНавацыя"

17 октября 2018

Дом будучага і архітэктура малой радзімы вачамі дзяцей. У сталіцы падвялі вынікі дзіцячага конкурсу "АрхНавацыя". У макетах, графіці і жывапісе школьнікі і студэнты з розных раёнаў краіны ўвасобілі свае архітэктурныя ідэі. Акрамя таго, гарадскія і сельскія пейзажы трапілі ў аб'ектыў юных фатографаў. Лепшыя працы (а гэта больш за тры сотні арт-аб'ектаў) аб'яднала вялікая выстава, яна размясцілася ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Конкурс дзіцячай творчасці "АрхНавацыя" ладзяць сёмы год запар. За гэты час свае архітэктурныя ідэі прапанавалі некалькі тысяч юных мастакоў і фатографаў з розных куткоў Беларусі.