ЕС, ЗША і Расія ўзмацняюць меры бяспекі

21 декабря 2016

ЕС, ЗША і Расія ўзмацняюць меры бяспекі пасля тэракта ў Берліне.

У Маскве пад'езды да месцаў масавых гулянняў будуць блакіравацца вялікагрузнымі аўтамабілямі, у турыстычных раёнах еўрапейскіх сталіц усталёўваюць спецыяльныя бетонавыя загароды. У амерыканскіх гарадах павялічаны лік паліцэйскіх патрулёў.

Біл Дэ Блазіа, мэр г. Нью-Ёрк: "Я не магу сказаць, што існуе нейкая пэўная пагроза. Тым не менш, мы ўзмацнілі ахову калядных кірмашоў. У Нью-Ёрку працуюць каманды хуткага рэагавання. Мы разгарнулі іх усяго праз гадзіну або две пасля нападзення ў Берліне. Асобы рэжым будзе дзейнічаць датуль, пакуль мы будзем лічыць такія меры мэтазгоднымі".

Расследаванне трагедыі ў Берліне працягваецца. Аднак следства, мяркуючы па ўсім, зайшло ў тупік. Гэтай раніцай галоўны падазроны ва ўчыненні тэракта - 23-гадовы пакістанец - быў адпушчаны на волю. Паліцыя не знайшла ніякіх доказаў, якія гаварылі б аб яго дачыненні да нападзення. Зараз праваахоўнікі адшукваюць 21-гадовага грамадзяніна Туніса. На месцы злачынства было знойдзена пасведчанне бежанца на яго імя. Гэтым вечарам у паліцыю паступіў званок, што тунісца бачылі ў гандлёвым цэнтры Дзюсельдорфа. Аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася. Раней адказнасць за ўчыненне дзёрзкай атакі ўзяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава". Нагадаю, у панядзелак невядомы мужчына выкраў грузавік, застрэліўшы пры гэтым кіроўцу-паляка, і заехаў на фуры ў натоўп людзей, які сабраўся на калядным кірмашы ў цэнтры Берліна. Загінулі 12 чалавек. 14 пацярпелых застаюцца ў крытычным стане. У краіне была аб'яўленая жалоба. У пасольстве Германіі ў Беларусі адкрытая кніга спачуванняў.