Эквадор скалынулі два новыя магутныя землетрасенні

22 апреля 2016

Трагічныя навіны сёння зноў прыйшлі з Эквадора. Краіну скалынулі два новыя магутныя землетрасенні. Магнітуда кожнага склала амаль 6. Падземныя штуршкі былі зафіксаваныя з розніцай у 20 хвілін. Гэта ўжо трэцяе буйное ўзрушэнне за тыдзень. Нагадаем, увечары 16 красавіка адбылося першае землетрасенне магнітудай 7,8. Усяго за 6 дзён зафіксавана 650 штуршкоў. Лік знойдзеных цел загінуўшых набліжаецца да 600. Пацярпелых больш як пяць тысяч. Прапаўшымі без вестак лічацца яшчэ 155 чалавек.

Паводле слоў прэзідэнта краіны Рафаэля Карэа, шкода ад стыхійнага бедства можа скласці каля 3 мільярдаў долараў. Каб неяк пакрыць выдаткі на аднаўленне, улады ўводзяць экстранныя падаткі. Адна з вымушаных мер - абавязаць грамадзян краіны з капіталам больш як мільён долараў выплаціць дзяржаве 0,9% сваіх грошай - гэта парадку 10 тысяч долараў.