Сёння ў Жэневе праходзіць новы раўнд перамоў па сітуацыі ў Сірыі

23 февраля 2017

Саюз Масквы, Анкары і Тэгерана на гэтым напрамку летась ужо прынёс пэўныя поспехі - напрыканцы снежня краіны выступілі гарантамі ўсёабдымнага перамір'я ў Сірыі, а таксама сфарміравалі перагаворную пляцоўку ў Астане, закліканую дапоўніць жэнеўскі фармат.

У Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на гэтым фоне з задавальненнем адзначаюць, што ўрадавымі войскамі і апазіцыяй у цэлым выконваюцца правілы рэжыму спынення агню. Аднак пры гэтым не спыняюцца і баявыя дзеянні розных сіл, накіраваныя супраць экстрэмісцкіх груповак па ўсёй Сірыі.