У сталіцы падвялі вынікі творчага конкурсу "АрхНавацыя"

25 октября 2017

У арт-аб'ектах – знакамітыя славутасці Мінска і нават праекты гарадоў будучыні. У сталіцы падвялі вынікі творчага конкурсу «АрхНавацыя». Ён аб'яднаў больш за тры сотні юных архітэктараў, мастакоў і фатографаў. Самым маленькім з іх усяго чатыры гады. У сваіх працах удзельнікі прапанавалі ідэі сучасных будынкаў і цэлых кварталаў, а таксама адлюстравалі любімыя месцы сталіцы.

Сёлета конкурс прайшоў шосты раз. Фотаздымкі лепшых прац увойдуць у вялікі творчы каталог.