Экс-кіраўнік урада Каталоніі Пучдэмон затрыманы ў Італіі

24 сентября 2021

Экс-кіраўніка ўрада Каталоніі затрымалі на італьянскай Сардзініі. Замест фальклорнага фестывалю, на які яго запрасілі, Карлес Пучдэмон прама на выхадзе з самалёта трапіў за краты. Там ён будзе чакаць пасяджэння мясцовага апеляцыйнага суда, які вырашыць - ці экстрадаваць беглага палітыка ў Іспанію. Нагадаем, Мадрыд абвінавачвае Пучдэмона ў падбухторванні да мецяжу і растраце пасля таго, як ён арганізаваў рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі ў 2017 годзе, прызнаны пазапраўным. Тады Пучдэмон збег у Бельгію, а затым стаў дэпутатам Еўрапарламента, атрымаўшы недатыкальнасць, якую гэтым летам еўрапейскія дэпутаты вырашылі зняць.