Эдвард Сноўдэн, як паведамляецца, адклікаў прашэнне аб палітычным прыстанішчы, накіраванае расійскім уладам

2 июля 2013
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што прашэнне ад экс-супрацоўніка ЦРУ паступала, але пастаўленыя Масквой умовы прымусілі Сноўдэна змяніць сваё рашэнне. Эдвард Сноўдэн мог бы застацца ў Расіі толькі ў выпадку поўнай адмовы ад любых формаў антыамерыканскай дзейнасці. Выдаваць уцекача амерыканскім уладам Расія не мае намеру. Сноўдэн, гавораць у Маскве, звяртаўся з просьбай даць прыстанішча ў 15 краін свету. Між тым раней сайт WikiLeaks называў 21 дзяржаву, якой нібыта адправіў прашэнні амерыканец.