"Беларусь 4. Магілёў" праводзіць дабрачынны тэлемарафон

3 декабря 2015

Дабрачынны шасцігадзінны тэлемарафон "Сагрэем дзіцячыя сэрцы" праводзіць сёння тэлеканал "Беларусь 4. Магілёў" сумесна з Беларускім дзіцячым фондам. Гасцямі дзённай студыі сталі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, валанцёры, а таксама інваліды-калясачнікі. Галоўныя тэмы гутаркі - сацыяльная абарона, рэабілітацыя. Падрыхтаваны цэлы шэраг сюжэтаў пра таленавітых дзяцей, дамы-інтэрнаты і карысць дабрачыннасці.

Сабраныя падчас тэлемарафону грошы будуць пералічаны Веснаўскаму дому-інтэрнату ў Глускім раёне, Магілёўскаму дому дзіцяці і сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Да гэтага часу сабрана ўжо больш за 180 мільёнаў рублёў. Амаль палову пералічылі тэлегледачы.