Рух цягнікоў Eurostar у тунэлі пад Ла-Маншем спынены

24 июня 2015
Усяму віной пратэст рабочых, якія заблакіравалі пуці і пачалі паліць аўтамабільныя шыны. Бастуюць маракі з суднаходнай кампаніі My Ferry Link. Яны выступаюць супраць продажу кампаніі іншаму ўладальніку. Неспакойнай сітуацыяй скарысталіся нелегальныя мігранты - яны спрабавалі схавацца ў грузавіках, каб трапіць на брытанскі бераг. Бежанцаў адлоўлівае французская паліцыя.