Дональд Трамп прыбыў у сталіцу Саудаўскай Аравіі

20 мая 2017

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у рамках сваёй першай замежнай паездкі пасля ўступлення на пасаду амерыканскага лідара прыбыў у сталіцу Саудаўскай Аравіі Эр-Рыяд. Гэты візіт накіраваны на ўмацаванне партнёрства дзвюх краін у барацьбе з тэрарызмам на Блізкім Усходзе. Пасля амерыканскі лідар плануе наведаць Ізраіль і Ватыкан. Падчас замежнага турнэ Трамп таксама прыме ўдзел у саміце НАТА ў Бруселі і сустрэчы лідараў групы G7 на Сіцыліі.