Дональд Трамп падпісаў указ аб рэгуляванні сацсетак

29 мая 2020
Дональд Трамп падпісаў указ, накіраваны на кантроль дзейнасці сацыяльных медыя. Падзея адбываецца на фоне яго рознагалоссяў з Twitter. Сацыяльная сетка пазначыла пост прэзідэнта аб магчымай фальсіфікацыі выбараў у Каліфорніі з-за галасавання па пошце як патэнцыяльна фэйкавую інфармацыю. Трамп заявіў: дзеянні Twitter ні што іншае, як палітычны ход перад прэзідэнцкімі выбарамі.

З падпісаннем прававога акта для юрыстаў Белага дома адкрываецца дарога для падрыхтоўкі заканадаўства аб кантролі  патоку інфармацыі на ўзроўні штатаў і федэральнага ўрада. Кіраўніцтва ж Twitter назвала ўказ прэзідэнта рэакцыйным і палітызаваным. У той жа час Трамп заявіў аб нежаданні закрываць свой акаўнт у сацсетцы з-за большага недаверу амерыканскім СМІ.