Каманда Беларусі выйшла ў фінал конкурсу "Танкавы біятлон"

2 сентября 2020
Каманда Беларусі паказала лепшы вынік у гонцы і выйшла ў фінал "Танкавага біятлона". Напярэдадні  на палігоне "Алабіна"  адбыўся першы паўфінальны заезд. Удзельнічалі 4 каманды - Беларусь, Кітай, Сербія і Азербайджан. Спаборнічалі ў конкурсе "Эстафета". Ад кожнай краіны выступаюць  па 3 экіпажы. Беларусы адразу паказалі добрую хуткасць і дакладную стральбу. З вынікам 1 гадзіна 43 хвіліны 50 секунд наша каманда заняла першае месца і выйшла ў фінал. 

Другі заезд паўфіналу "Танкавага біятлона" 


Сёння адбудзецца другі заезд паўфіналу конкурсу "Танкавы біятлон". Па  яго выніках вызначаць 4 лепшыя каманды, якія і пазмагаюцца за прызавыя месцы. Фінал адбудзецца 5 верасня.