У Мінску і вобласці за лета аздаравіліся 50 тысяч школьнікаў

25 августа 2020
Амаль 50 тысяч школьнікаў малодшых і старэйшых класаў Мінска і вобласці гэтым летам аздаравіліся ў дзіцячых лагерах. З-за эпідсітуацыі першыя лагерныя змены сёлета пачалі працу пазней на два тыдні. На ўсіх аб'ектах выконваліся абавязковыя санітарныя патрабаванні, дзеці шмат часу праводзілі на свежым паветры, працавалі тэматычныя гурткі, праводзіліся віртуальныя экскурсіі. А ў гэтыя дні завяршаецца апошняя летняя змена.
Усяго ў нашай краіне ў гэтым сезоне працавала больш за 300 кругласутачных і дзённых лагераў. У кастрычніку пройдзе традыцыйны конкурс, у якім выберуць лепшую дзіцячую аздараўленчую ўстанову Беларусі.