Гендырэктар карпарацыі Geely Нань Шэнлян даў эксклюзіўнае інтэрв'ю

19 мая 2019

У  айчыннай школе аўтамабілебудавання вопыт пераймаем у лідараў рынку і надзейных партнёраў. На тыдні ў Беларусь з візітам прыбыў генеральны дырэктар карпарацыі Geely Нань Шэнлян.

Заводу Belgee ўсяго паўтара года. Серыйная вытворчасць па ўсім мадэльным радзе і зусім пачалася мінулым летам. Аднак ужо 5 тысяч машын адправілі на продаж у Расію (лічба за другое паўгоддзе 2018). Амаль 4 тысячы рэалізавалі ў Беларусі. За такі кароткі час Belgee выйшаў на чацвёртае месца на айчынным рынку аўто, што даволі прыкметна на вуліцах Мінска. Geely  на дарогах сустракаюцца часцей. Далей у планах кампаніі замацаваць поспех, а вось гнацца за пашырэннем лінейкі ў самы найбліжэйшы час не думаюць. Зрэшты, попыт і прапанову будуць яшчэ пільна вывучаць. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" распавёў і кіраўнік кітайскай карпарацыі (відэа). 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя