Дзень Незалежнасці Беларусі адзначаюць і ў Казахстане

3 июля 2014

Адзначаюць Дзень Незалежнасці Беларусі сёння і ў Казахстане. Там адна з самых шматлікіх беларускіх дыяспар на постсавецкай прасторы - каля 70 тысяч чалавек. Жывуць у асноўным на поўначы краіны. Практычна ў кожнай вобласці ёсць цэнтры беларускай культуры.



Беларусы бяруць актыўны ўдзел ва ўсіх сферах жыцця Казахстана, што ў тым ліку спрыяе ўмацаванню і развіццю двухбаковых адносін.