Стадыён "Дынама" прыняў спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод паралімпійцаў

8 сентября 2022

Сіле духу гэтых спартсменаў  варта пазайздросціць.  Нягледзячы на некаторыя абмежаванні па здароўі,  яны кожны дзень выходзяць на трэніроўкі і дабіваюцца поспехаў  на спаборніцтвах.  Праўда, з нядаўняга часу  з-за цынічнага рашэння  ад буйных міжнародных стартаў гэтыя атлеты адхілены. Выхад з сітуацыі знайшоўся тут жа - беларускі і расійскі паралімпійскія камітэты аб'ядналіся і  зараз праводзяць сумесныя старты. Бо жаданне перамагаць і быць заўсёды ў форме  ў спартсменаў нікуды не прапала. 

Так на нацыянальным стадыёне "Дынама"  на працягу двух дзён  разыгрываліся медалі ў лёгкай атлетыцы. Алена Гарэльчык пра тых,  хто ніколі не здаецца (падрабязнасці ў відэа).