Дасціна Хофмана вінавацяць у сексуальных дамаганнях

2 ноября 2017

Дасцін Хофман папоўніў спіс знакамітасцяў, якія патрапілі пад абвінавачанні ў сексуальных дамаганнях. Пісьменніца і блогер Ганна Грэм Хантэр заявіла, што акцёр дамагаўся яе 32 гады таму на здымачнай пляцоўцы тэлефільма "Смерць коміваяжора", дзе дзяўчына працавала асістэнткай. Тады ёй было 17. У адказ на абвінавачанні Хофман прынёс дзяўчыне свае выбачэнні і прызнаўся, што яму вельмі сорамна.

Працягваюць сыпацца абвінавачанні і на Кевіна Спейсі. Праўда, акцёр ніяк на іх не рэагуе. Паводле слоў яго прадстаўніка, Спейсі патрабуецца час на ацэнку сітуацыі і дапамогу.