У краіне актыўна ідзе ўборачная кампанія. Ужо абмалочана практычна 40 % усіх плошчаў. Сёлета аграрыі вырасцілі добры ўраджай, збіраюць больш за 32 цэнтнеры з гектара. Галоўная задача на будучыя тыдні - не толькі без страт сабраць хлеб, але і захаваць яго. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў рэспубліцы створаны спецыяльныя маніторынгавыя групы, у якія ўвайшлі прадстаўнікі праваахоўных органаў, МНС, мясцовых улад. Яны сочаць за выкананнем тэхнікі бяспекі, умовамі працы і захаванасцю ўраджаю. Дапамагаюць не толькі выявіць парушэнні на жніве, але і правесці іх прафілактыку.
Пра тое, як агульнымі намаганнямі гарантуем харчовую бяспеку краіны, у рэпартажы Юрыя Карняловіча (відэа).













