Надзвычайнае становішча аб'явілі ў амерыканскім Фергюсане

25 ноября 2014
Горад у стане хаосу: разрабаваныя магазіны, падпаленыя дзясяткі будынкаў і аўтамабіляў, чуваць страляніну. Так мясцовыя жыхары выказваюць незадаволенасць рашэннем суда прысяжных не прыцягваць да адказнасці паліцэйскага, які застрэліў гэтым летам падлетка-афраамерыканца. Паліцэйскія разганяюць натоўп слёзатачывым газам. У Фергюсан увялі дадатковыя атрады Нацыянальнай гвардыі. Ужо затрыманыя звыш 30 чалавек. Раненні атрымаў адзін паліцэйскі, лёгкія траўмы - у двух журналістаў. Беспарадкі перакінуліся і на іншыя гарады, пратэсты ідуць у Вашынгтоне, Нью-Ёрку, Лос-Анджэлесе і Кліўлендзе.