80 год таму, 10 лютага 1942 года, на фронце пачалі дзейнічаць Суражскія вароты

6 февраля 2022

80 год таму, 10 лютага 1942 года, на фронце пачалі дзейнічаць Віцебскія, або Суражскія, вароты. Свабодны ад акупацыі калідор 40 кіламетраў. Своеасаблівы пралом з'явіўся ў выніку наступлення савецкіх войскаў падчас Тарапецка-Холмскай аперацыі і дзеянняў партызанскіх атрадаў, якія змаглі вызваліць вёскі пад Віцебскам. Гэта была першая ў Беларусі тэрыторыя, вызваленая ад ворага. 

Пралом у флангах нямецкай абароны дазволіў эвакуіраваць на вялікую зямлю сотні тысяч людзей. А адтуль на акупіраваную тэрыторыю дастаўлялі медыкаменты, харчаванне, зброю. Менавіта праз Віцебскія вароты ў тыл ворага закідваліся шматлікія спецгрупы і атрады. Калідор дзейнічаў да канца верасня 1942 года. Яго ўтрымлівалі партызанскія атрады Бацькі Міная. Алена Борматава - аб "дарозе жыцця" на лініі фронту.