Умовы надвор'я для дарожнага руху застаюцца небяспечнымі

25 ноября 2016

Умовы надвор'я для дарожнага руху і сёння застаюцца небяспечнымі - туман, ападкі і слізкая дарога прыводзяць да сур'ёзных здарэнняў. Толькі за мінулыя суткі ў Мінскай вобласці зафіксаваны 4 аварыі, траўміраваны 4 чалавекі.

Каб папярэдзіць здарэнні, ДАІ праводзіць сёння адзіны дзень бяспекі. На працягу пятніцы і ў выхадныя дні асаблівая ўвага інспектараў - трасам М-5 і Р-23. Праваахоўнікі правяраюць тэхнічны стан аўтамабіляў, наяўнасць зімовай гумы, а таксама кантралююць хуткасны рэжым.