Надзвычайнае здарэнне ў Краснаярску

21 сентября 2014

Літаральна паўтары гадзіны таму пажарнікам у Краснаярску ўсё-такі атрымалася лакалізаваць агонь. У 9 раніцы па мінскім часе тут, амаль як факел, загарэўся новы 25-павярховы жылы дом. Полымя хутка распаўсюдзілася на ўсю вышыню. Агульная плошча ўзгарання склала паўтары тысячы квадратных метраў. Паводле папярэдняй версіі, агонь успыхнуў пад ашалёўкай будынка - пад сайдынгам. Аб ахвярах і пацярпелых не паведамляецца. Вядома, што жыхары дома былі аператыўна эвакуіраваныя падраздзяленнямі МНС. Людзей ужо пачалі часова размяшчаць у суседняй школе. Усяго ў ліквідацыі пажару ўдзельнічаюць 36 адзінак тэхнікі, больш за сто пажарнікаў, а таксама супрацоўнікі пазаведамаснай аховы, Дзяржаўнай інспекцыі бяспекі дарожнага руху, патрульна-паставой службы. Для тушэння верхніх паверхаў задзейнічаны верталёт. Пажару прысвоены чацвёрты ўзровень складанасці з пяці.