Колькасць ахвяраў лясных пажараў у Каліфорніі ўзрасла

14 октября 2017

Колькасць ахвяраў лясных пажараў у Каліфорніі ўзрасла да 36 чалавек. Каля чатырох сотняў лічацца прапаўшымі без вестак. Стыхійным бедствам знішчана амаль шэсць тысяч будынкаў. Каля 90 000 жыхароў эвакуіраваныя. У васьмі акругах штата ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Пажары сталі аднымі з найбуйнейшых больш як за 80 гадоў.