Лік пацярпелых падчас сутыкнення цягнікоў у Германіі ўжо 45

2 августа 2014
Паводле слоў медыкаў, 18 чалавек шпіталяваныя, стан 5-х з іх вельмі цяжкі. Мінулым вечарам пасажырскі хуткасны цягнік Еўрасіці сутыкнуўся з таварным саставам недалёка ад чыгуначнага вакзала горада Мангейм. У выніку два вагоны перавярнуліся. У цягніку жа знаходзіліся 250 чалавек.