Буры мядзведзь зайшоў у амерыканскую школу

15 октября 2015

Магчыма, прыйшоў па веды, але добра напалохаў усіх буры мядзведзь у ЗША. Касалапы зайшоў у амерыканскую школу ў той час, калі там знаходзіліся і дзеці, і настаўнікі. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Бозмэн, штат Мантана. Раніцай мішка спакойна гуляў па калідорах навучальнай установы. Паліцыя, якая прыбыла ў школу, жывёліну з будынка выгнала і пераследвала датуль, пакуль драпежнік не пакінуў тэрыторыю. Ніхто з вучняў і выкладчыкаў не пацярпеў.