Брусельскі аэрапорт часткова адновіць працу сёння да вечара

1 апреля 2016

Пра гэта паведамляе БіБіСі са спасылкай на кіраўніцтва аэравакзала. Паведамляецца, што паветраная гавань бельгійскай сталіцы пачне працу толькі на 20% сваёй магутнасці. За гадзіну аэрапорт будзе абслугоўваць толькі 800 пасажыраў замест звыклых 5 000. Нагадаем, што авіягавань закрылася з 22 сакавіка, калі тэрарысты-смяротнікі ўчынілі ў зале вылетаў два выбухі. Тым часам суд Бельгіі зацвердзіў рашэнне аб экстрадыцыі Салаха Абдэслама ў Францыю. Гэтая працэдура зойме не больш як 10 дзён. Тэрарыст, якога падазраюць у арганізацыі серыі атак у Парыжы, у лістападзе мінулага года пагадзіўся паўстаць перад французскім судом. Многія злучаюць такое рашэнне з тым, што ў бельгійскіх турмах кантроль больш жорсткі, чым у французскіх.