Брытанскія ўлады ўвялі візавыя санкцыі супраць шасцідзесяці грамадзян Расіі

9 июля 2013

Гэта закранула тых, хто ўнесены ў так званы спіс Магніцкага. Гэтую інфармацыю распаўсюдзілі СМІ Каралеўства са спасылкай на дэпутата Дамініка Рааба. Як аказалася, забарона на ўезд у Брытанію для высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў, якія нібы маюць дачыненне да смерці юрыста Сяргея Магніцкага, была ўведзеная яшчэ летась. Адзначым, раней улады Злучанага Каралеўства адмаўлялі такую інфармацыю. У Міністэрстве па іміграцыі краіны пракаменціраваць сітуацыю адмовіліся.