World Aquatics дапусціў беларусаў да міжнародных спаборніцтваў у нейтральным статусе

5 октября 2023

Беларускія плыўцы гатовыя да барацьбы за допуск на Летнія гульні ў Парыжы. Міжнародная федэрацыя гэтага віду спорту дазволіла нашым лідарам удзельнічаць у спаборніцтвах у індывідуальным - нейтральным - статусе. Пакуль гэта датычыцца Ільі Шымановіча, Анастасіі Шкурдай, Аліны Змушко і Анастасіі Куляшовой. Некаторыя з атлетаў ужо выканалі алімпійскі нарматыў. Выніковыя секунды World Aquatics зафіксаваў. Аднак квоты на Летнія гульні не былі атрыманыя, бо тыя спаборніцтвы не лічыліся кваліфікацыйнымі. Найбліжэйшая магчымасць паказаць неабходныя нормы будзе ў беларусаў на этапе Кубка свету ў Будапешце. Спаборніцтвы запланаваныя з 20 па 22 кастрычніка. Але перад гэтым нашай федэрацыі трэба вырашыць пытанне з экіпіроўкай плыўцоў.

Наша дружына выйшла з водпуску яшчэ ў сярэдзіне верасня. Лідары ўжо нават пабывалі на навучальна-трэніровачным зборы ў Сочы. Зараз плыўцы працуюць на сваіх базах па Беларусі. Аднак зусім хутка ўсе атлеты збяруцца ў Брэсце для агульнакаманднай падрыхтоўкі.